Лі Кэцян выступіў з прамовай на Глабальным саміце па вакцынах
  2020-06-05 11:33:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння заявіў, што Кітай будзе і далей падтрымліваць СААЗ у каардынацыі работ па распрацоўцы вакцын і ўносіць уклад у забеспячэнне фізічнай і эканамічнай даступнасці вакцын у краінах, якія развіваюцца. Лі Кэцян заявіў пра гэта, выступаючы з прамовай на Глабальным саміце па вакцынах, які прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі. Саміт арганізаваны з мэтай павелічэння фінансавання Глабальнага альянсу па вакцынах і імунізацыі для забеспячэння даступнасці вакцын па ўсім свеце. Фінансавыя сродкі, у прыватнасці, будуць накіраваны на паскарэнне даследаванняў, распрацоўкі, вытворчасці і распаўсюджвання вакцыны ад COVID-19.

Прэм'ер Дзяржсавета адзначыў, што выклікі па-ранейшаму сур'ёзныя, і вакцыны ўяўляюць сабой надзейны шчыт ад віруса. Кітай працягне аказваць садзейнічанне клінічным выпрабаванням вакцын у некалькіх цэнтрах і больш хуткаму выхаду на рынак вынікаў даследаванняў і распрацовак. Кітай, паводле яго слоў, актывізаваў навуковыя даследаванні па вакцынах, леках і тэставых рэагентах для барацьбы з COVID-19, надаючы вялікую важнасць міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне даследаванняў і распрацовак вакцын. "Мы спадзяёмся працаваць разам, каб як мага хутчэй справіцца з эпідэміяй", -- дадаў Лі Кэцян.

У саміце прынялі ўдзел лідары больш чым 30 краін і кіраўнікі міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН і СААЗ. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040