Да кітайскай навігацыйнай сістэме "Бэйдоу" далучыўся 54-ы па ліку спадарожнік
  2020-06-05 16:34:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

54-ы па ліку і перадапошні спадарожнік навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу" ўведзены ў дзеянне пасля праходжання арбітальнага тэсціравання. Пра гэта заявіла канцылярыя спадарожнікавай навігацыйнай сістэмай Кітая.

Спадарожнік, запушчаны 9 сакавіка 2020 года, з'яўляецца геастацыянарным арбітальным спадарожнікам сістэмы BDS-3. Ён будзе прапаноўваць карыстальнікам паслугі па пазіцыянаванні, навігацыі і сінхранізацыі ў часе. Ажыццяўляць аператыўна-тэхнічнае абслугоўванне будзе Сіаньскі цэнтр вымярэнняў і кантролю.

"Бэйдоу" -- глабальная навігацыйная спадарожнікавая сістэма, якую распрацаваў і эксплуатуе Кітай. Стварэнне яе сеткі будзе завершана пасля запуску 55-га спадарожніка гэтай сістэмы. Запуск запланаваны на чэрвень бягучага года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040