Кітай апублікаваў меры падтрымкі пілотнай ЗСГ у правінцыі Хубэй
  2020-06-05 16:36:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай апублікаваў меры садзейнічання развіццю пілотнай зоны свабоднага гандлю ў правінцыі Хубэй у рамках намаганняў па ажыўленні пацярпелай ад эпідэміі эканомікі і захаванні рэгулярнай супрацьэпідэмічнай палітыкі.

Згодна з дакументам, апублікаваным Міністэрствам камерцыі КНР, такія меры накіраваны на стымуляванне жыццяздольнасці рынку, наданне новага імпульса росту і дапамогу бізнесу ў аднаўленні дзейнасці ў рэгіёне. Мяркуецца, што ў ЗСГ будуць створаны нацыянальныя базы мадэрнізаванага знешняга гандлю і будуць ажыццяўляцца пілотныя праграмы рознічнага імпарту з трансгранічных пляцовак электроннай камерцыі.

У хубэйскай ЗСГ Кітай мае намер спрасціць замежнае інвесціраванне, дапамагаць прадпрыемствам з удзелам замежнага капіталу спраўляцца з выклікамі, заахвочваць транснацыянальныя карпарацыі адкрываць тут свае глабальныя або рэгіянальныя штаб-кватэры.

Акрамя гэтага, тут паабяцалі падтрымку адпаведных кластараў ЗСГ з мэтай паляпшэння сістэмы забеспячэння новых стратэгічна важных галін, уключаючы інфармацыйныя тэхналогіі наступнага пакалення, вытворчасць высокатэхналагічнага абсталявання і транспартных сродкаў на альтэрнатыўных крыніцах энергіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040