Кітайскія бацькі ў асноўным станоўча ацанілі эфект анлайн-навучання
  2020-06-05 18:16:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вынікі апытання паказалі, што ў Кітаі каля 58,3% бацькоў навучэнцаў сярэдніх і пачатковых школ станоўча ацэньваюць эфект школьнага анлайн-навучання ў гэтым семестры.

Аднак, па выніках апытання, праведзенага газетай "Чжунго цінняньба"/ "Кітайская моладзь"/, 73,9 % бацькоў адзначаюць, што анлайн-курсы дадалі ім дадатковую нагрузку, таму што даводзіцца марнаваць больш часу на кантроль і дапамогу дзецям.

Бацькі паведамілі, што ім трэба было кантраляваць дзяцей, каб яны заставаліся засяроджанымі падчас заняткаў. Бацькі таксама павінны былі дапамагаць ім з хатнім заданнем, часам тлумачыць матэрыял пасля ўрокаў.

Каля 70,5 % з 2470 рэспандэнтаў паскардзіліся, што іх дзеці незасяроджаныя падчас прагляду анлайн-курсаў, 92,8% тлумачылі гэта адсутнасцю ўзаемадзеяння з настаўнікам, якое яны мелі б у класе.

Бацькі прапанавалі настаўнікам больш інтэнсіўна аналізаваць акадэмічную паспяховасць вучняў да і пасля аўдыторнага сцэнарыя і паспрабаваць зрабіць анлайн-урокі больш цікавымі і менш манатоннымі.

Каля 76% рэспандэнтаў-бацькі навучэнцаў пачатковых школ, амаль 75% з іх жывуць у вялікіх і сярэдніх гарадах.

У краіне намецілася тэндэнцыя паступовага аднаўлення школьных заняткаў, у Пекіне навучэнцы шостых класаў сярэдняй ступені вярнуліся ў школы 1 чэрвеня. Чакаецца, што вучні чацвёртага і пятага класаў вернуцца ў класы 8 чэрвеня.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040