Кітай апублікаваў даклад аб сельскагаспадарчым развіцці
  2020-06-07 14:26:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У мінулым годзе сельскагаспадарчы сектар Кітая дамогся прагрэсу ў галіне "зялёнага" развіцця, асабліва ў сферы захавання рэсурсаў, аховы навакольнага асяроддзя і экалагічных сістэм, гаворыцца ў апублікаваным у Сусветны дзень навакольнага асяроддзя дакладзе Кітайскай акадэміі сельскагаспадарчых навук.

Дзякуючы намаганням па барацьбе з забруджваннем сельскагаспадарчых угоддзяў узровень выкарыстання ўгнаенняў у вырошчванні рысу, пшаніцы і кукурузы, якія з'яўляюцца трыма асноўнымі збожжавымі культурамі краіны, у мінулым годзе склаў 37,8%, што на 6,2% больш, чым у 2013 годзе, сведчыць даклад. Згодна з дакументам, узровень прымянення пестыцыдаў вырас з 2013 года на 4,8 працэнтных пункта да 39,8% у мінулым годзе.

Асераднёны паказчык якасці сельскагаспадарчых угоддзяў Кітая таксама палепшыўся, набраўшы за мінулы год 4,76 бала па 10-ці бальнай шкале, гаворыцца ў дакладзе. Таксама адзначаецца прагрэс у галіне захавання воднай флоры і фаўны і пашавых угоддзяў з дапамогай такіх мер, як забарона на рыбалоўства і рэформа права ўласнасці на пашы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040