Пекін укараняе меры для абароны бяспекі ў шпіталях
  2020-06-07 14:29:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

6 чэрвеня ў Пекіне прыняты заканадаўчыя меры для забеспячэння бяспекі і грамадскага парадку ў мясцовых шпіталях, паведамілі ў пятніцу гарадскія ўлады.

Гэта пастанова, якая ўступіць у сілу 1 ліпеня 2020 года, прынята на 22-м пасяджэнні Пастаяннага камітэта Сходу народных прадстаўнікоў горада Пекін 15-га склікання. Згодна з дакументам, такія дзеянні, як абраза і запалохванне медработнікаў, а таксама прычыненне цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці і незаконнае пазбаўленне волі будуць строга забаронены. Парушальнікі будуць несці грамадзянскую або крымінальную адказнасць у адпаведнасці з законам.

Пастанова таксама патрабуе, каб ля ўваходу ў бальніцы або ў іх ключавых раёнах былі арганізаваны пункты праверкі бяспекі і «зялёныя калідоры» для пацыентаў, якія маюць патрэбу ў тэрміновай медыцынскай дапамозе.

Пастанова дапаможа прадухіліць і скараціць незаконныя дзеянні, звязаныя з нападам на медыкаў, заявіла начальнік канцылярыі па справах заканадаўства ПК Сходу народных прадстаўнікоў Пекіна Ван Жунмэй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040