Кітай прадаставіў бясплатнае медыцынскае лячэнне пацыентам з COVID-19, гаворыцца ў апублікаванай у нядзелю Белай кнізе аб барацьбе Кітая з COVID-19.
Усе пацыенты з COVID-19, у якіх было пацверджана захворванне, атрымалі субсідыі з дзяржаўнага бюджэту на любыя медыцынскія выдаткі, якія не пакрываліся базавым медыцынскім страхаваннем, страхаваннем ад сур'ёзных захворванняў або фондам медыцынскай дапамогі, гаворыцца ў Белай кнізе "Барацьба з COVID -19: Кітай у дзеянні ".
Згодна з дакументам, па стане на 31 мая базавае медыцынскае страхаванне кампенсавала медыцынскія выдаткі 58000 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19 на агульную суму 1,35 млрд юаняў, або 23000 юаняў у пераліку на кожнага пацыента.
Сярэдняя сума выдаткаў на лячэнне пацыентаў з COVID-19 у цяжкім стане перавысіла 150000 юаняў, а ў некаторых крытычных выпадках індывідуальная сума выдаткаў перавысіла 1 млн юаняў, і яны таксама цалкам былі пакрыты дзяржавай, гаворыцца ў Белай кнізе. -0-