Выйшла Белая кніга аб мерах Кітая па супрацьстаянні каронавіруснай эпідэміі
  2020-06-08 15:41:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

7 чэрвеня раніцай Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР правяла прэзентацыю Белай кнігі «Меры Кітая па супрацьстаянні каронавіруснай эпідэміі".

На прэзентацыі было адзначана, што ў асноўны тэкст Белай кнігі ўваходзяць чатыры раздзелы, прысвечаныя перыпетыям барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй у Кітаі, эфектыўным мерам Кітая па кантролі і стрымліванні захворвання.

Акрамя таго, у Белай кнізе распавядаецца пра тое, якія цяжкасці перажыў кітайскі народ падчас эпідэміі, гаворыцца пра яднанне народа і намаганні падчас супрацьстаяння эпідэміі, падкрэсліваецца важнае значэнне фарміравання глабальнага супольнасці адзінай сістэмы аховы здароўя ўсяго чалавецтва.

Вызначана, што новая каронавірусная інфекцыя ўяўляе сабой пандэмію, якая распаўсюдзілася па ўсім свеце, стаўшы самым сур'ёзным выпрабаваннем і выклікам глабальнага характару.

У Белай кнізе адзначаецца, што Кітай нязменна прытрымліваецца канцэпцыі фарміравання глабальнай супольнасці адзінага лёсу, узяўшы на сябе абавязацельствы буйной дзяржавы. Разам з іншымі краінамі Кітай прыкладае актыўныя намаганні па пераадоленні цяжкасцяў. Кітай з самага пачатку эпідэміі на аснове адкрытага, празрыстага і адказнага падыходу інфармаваў міжнародную супольнасць аб эпідэмічнай сітуацыі ў краіне, дзяліўся вопытам па супрацьстаянні эпідэміі і лячэнні заражаных. Кітай падзяляе горыч страты з народамі іншых краін, пацярпелых ад эпідэміі, аказвае пасільную гуманітарную дапамогу міжнароднай супольнасці ў мэтах падтрымкі глабальных супрацьэпідэмічных высілкаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040