Кітай аказаў дапамогу 150 краінам і 4 міжнародным арганізацыям у барацьбе з COVID-19
  2020-06-08 15:45:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на 31 мая Кітай накіраваў 29 брыгад медэкспертаў у 27 краін свету, аказаў дапамогу 150 краінам і чатыром міжнародным арганізацыям у барацьбе з COVID-19, гаворыцца ў Белай кнізе "Барацьба з COVID-19: Кітай у дзеянні", апублікаванай у нядзелю Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР.

Згодна з дакументам, Кітай аказаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) фінансавую падтрымку ў выглядзе двух траншаў на агульную суму 50 млн долараў ЗША, аказаў садзейнічанне ў набыцці сродкаў індывідуальнай абароны і стварэнні рэзервовых цэнтраў забеспячэння, а таксама дапамог створанаму гэтай арганізацыяй фонду салідарнасці (Solidarity Response Fund) у зборы ахвяраванняў на барацьбу з каронавірусам.

Мясцовыя ўлады, прадпрыемствы, няўрадавыя арганізацыі і прыватныя асобы ў Кітаі даставілі медыцынскія прыналежнасці ў больш чым 150 краін і рэгіёнаў свету, а таксама міжнародным арганізацыям па розных каналах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040