Дзяржпрадпрыемствы цэнтральнага падпарадкавання ўкладуць значныя сродкі ў правінцыю Хубэй
  2020-06-08 15:47:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раней на гэтым тыдні 34 дзяржаўных прадпрыемствы цэнтральнага падпарадкавання Кітая падпісалі ў агульнай складанасці 72 інвестыцыйных пагаднення з раней пацярпелай ад каронавіруса правінцыяй Хубэй (Цэнтральны Кітай). Пра гэта заявілі ў Камітэце па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржсавеце КНР.

Гэты крок накіраваны на аднаўленне эканомікі правінцыі Хубэй, рэгіёна, які найбольш пацярпеў падчас эпідэміі COVID-19.

Пагадненні з агульным аб'ёмам інвестыцый у памеры 327 млрд 730 млн юаняў (каля 46,16 млрд долараў ЗША) ахопліваюць розныя галіны, уключаючы новыя крыніцы энергіі, ахову навакольнага асяроддзя, інтэлектуальную вытворчасць і інфармацыйныя тэхналогіі.

Камітэт па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржсавеце КНР забяспечыць вялікую палітычную падтрымку для развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржпрадпрыемствамі цэнтральнага падпарадкавання і правінцыяй Хубэй, заявіў кіраўнік камітэта Хаа Пэн.

З 2016 года дзяржпрадпрыемствы цэнтральнага падпарадкавання падпісалі 623 пагадненні аб супрацоўніцтве з правінцыяй Хубэй з агульным аб'ёмам інвестыцый больш за 1 трлн юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040