У траўні ў Кітаі зафіксаваны рост аб'ёму грузаперавозак чыгуначным транспартам
  2020-06-09 17:57:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У траўні аб'ём грузаперавозак чыгуначным транспартам у Кітаі, які лічыцца адным з паказчыкаў эканамічнай актыўнасці, вырас на 3,9% у гадавым вылічэнні, што стала прыкметай аднаўлення галіны пасля негатыўнага ўздзеяння COVID-19. Паводле Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі, у мінулым месяцы аб'ём грузавых перавозак па дзяржаўных чыгунках склаў 299 млн тон, павялічыўшыся на 11,15 млн тон у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

У перыяд са студзеня па май аб'ём грузавых перавозак па чыгунках склаў 1,39 млрд тон, павялічыўшыся на 2,7% у гадавым выразе. Дзяржаўныя чыгункі абслугоўваюць большасць чыгуначных грузавых перавозак у краіне. Акрамя дзяржаўных чыгунак, у Кітаі таксама ёсць чыгуначныя лініі, якія абслугоўваюцца мясцовымі органамі ўлады і прадпрыемствамі.

Пастаянны рост аб'ёму чыгуначных грузаперавозак сведчыць аб паспяховым аднаўленні сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040