Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у Афрыцы перавысіла адзнаку 180 тыс. чалавек
  2020-06-09 18:15:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у Афрыцы ўзрасла да адзнакі 183474 чалавек. Пра гэта 7 чэрвеня паведаміў Афрыканскі цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў. Па стане на апоўдні нядзелі, агульная колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 на кантыненце склала 183474 супраць 176807 выпадкаў, зарэгістраваных днём раней, вынікае з апошніх даных цэнтра. Колькасць смяротных зыходаў у выніку пандэміі таксама ўзрасла да 5041 выпадку.

У цэнтры таксама адзначылі, што вірус да цяперашняга часу распаўсюдзіўся ў 54 афрыканскіх краінах, пры гэтым каля 81367 чалавек ужо вылечыліся ад COVID-19 па ўсім кантыненце.

Паводле даных цэнтра, Паўночная Афрыка з'яўляецца самым шырокім па колькасці выпадкаў заражэння COVID-19 і смяротных зыходаў рэгіёнам з усіх частак афрыканскага кантынента. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040