Кітай будзе паступова аднаўляць міжасобасныя кантакты з іншымі краінамі
  2020-06-10 17:06:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі, каментуючы адкрыццё хуткага канала для зносін жыхароў Кітая і Сінгапура, заявіла, што ва ўмовах забеспячэння проціэпідэмічнай бяспекі Кітай будзе паступова і ўпарадкавана аднаўляць міжасобасныя кантакты з іншымі краінамі, каб унесці ўклад у аднаўленне вытворчасці і працы ў розных краінах, паглыбленне міжнароднага супрацоўніцтва і забеспячэнне стабільнасці ланцужкоў вытворчасці і забеспячэння.

Па яе словах, падобныя каналы адкрыліся таксама паміж Кітаем і Рэспублікай Карэя, Германіяй. У шэрагу еўрапейскіх краін таксама ёсць такое жаданне. Кітайскі бок прымае актыўныя меры для гарантыі прыбыцця ў Кітай замежнікаў, якія займаюцца гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай дзейнасцю, адзначыла дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040