Уклад Кітая ў глабальнае супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва - відавочны
  2020-06-10 17:07:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нядаўна кітайскі ўрад апублікаваў Белую кнігу «Меры Кітая па супрацьдзеянні эпідэміі каронавіруснай інфекцыі». У ёй, у прыватнасці, гаворыцца аб прынцыпах, дзеяннях і ініцыятывах Кітая падчас міжнароднага супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва.

«Ва ўмовах пандэміі самай магутнай прыладай становяцца салідарнасць і супрацоўніцтва», - адзначыў старшыня КНР Сі Цзіньпін, кажучы пра проціэпідэмічную працу. Падчас тэлефонных гутарак і сустрэч з больш за 50 кіраўнікамі замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый Сі Цзіньпін абмяняўся думкамі на тэму супрацьстаяння эпідэміі. Выступаючы на спецыяльным саміце лідараў «Вялікай дваццаткі» па рэагаванні на каронавірусную інфекцыю, Сі Цзіньпін распавёў пра досвед Кітая ў барацьбе з вірусам, высунуў чатыры прапановы і шэраг ініцыятыў, якія тычацца міжнароднага супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва. У маі на адкрыцці 73-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя Сі Цзіньпін у сваім выступленні заклікаў увесь свет прыкладаць усеагульныя намаганні для стрымлівання каронавіруснай інфекцыі і стварэння супольнасці адзінай аховы здароўя ўсяго чалавецтва, высунуўшы некалькі канкрэтных ініцыятыў.

Выступленні старшыні КНР Сі Цзіньпіна атрымалі шырокую падтрымку ўсёй міжнароднай супольнасці.

У Кітаі не забудуць, як у самы цяжкі момант супрацьстаяння эпідэміі міжнародная супольнасць аказала Кітаю значную падтрымку і дапамогу.

У Белай кнізе гаворыцца, што па стане на 31 мая Кітай накіраваў 29 груп медыцынскіх экспертаў у 27 краін свету, прадаставіў супрацьэпідэмічную дапамогу 150 краінам і чатыром міжнародным арганізацыям. У той жа час Кітай экспартаваў супрацьэпідэмічныя сродкі ў 200 краін і рэгіёнаў свету, што стала значнай падтрымкай у стрымліванні інфекцыі ў пацярпелых ад эпідэміі краінах.

У цяперашні час новая каронавірусная інфекцыя працягвае распаўсюджвацца па свеце, таму ў Белай кнізе змяшчаецца шэраг ініцыятыў, накіраваных на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне сумеснага супрацьстаяння эпідэміі і аказання дапамогі краінам і рэгіёнам з уразлівай сістэмай аховы здароўя і проціэпідэмічнай абароны. Белая кніга таксама заклікае рашуча супрацьстаяць стыгматызацыі і палітызацыі эпідэміі, удасканальваць глабальную сістэму грамадскай аховы здароўя. У дакуменце падкрэсліваецца важнасць Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), гаворыцца аб вядучай ролі СААЗ у глабальнай проціэпідэмічнай працы.

Кітай два разы пералічваў у СААЗ грашовую дапамогу ў памеры 50 мільёнаў долараў, аказаў падтрымку такім арганізацыям, як Глабальны альянс па праблемах вакцынацыі і імунізацыі (ГАВІ), удзельнічаў у зборы сродкаў у падтрымку Фонду адзінага рэагавання на COVID-19. Акрамя таго, Кітай паабяцаў, што вакцына, распрацаваная і вырабленая ў Кітаі, стане грамадскім здабыткам усяго свету, - гаворыцца ў Белай кнізе.

Спецыяльны пасланнік СААЗ па пытаннях пандэміі каронавіруснай інфекцыі Дэвід Набара высока ацаніў кітайскія ініцыятывы, адзначыўшы, што многія з іх папоўнілі прабелы ў механізме рэагавання на міжнародныя крызісы. Кітай аказвае актыўную падтрымку міжнароднаму супрацьэпідэмічнаму супрацоўніцтву, - падкрэсліў пасланнік.

Як вядома, падчас пандэміі некаторыя заходнія палітыкі падаграваюць тэму дэглабалізацыі і расколу найбуйнейшых эканомік свету. У сувязі з гэтым, у Белай кнізе падкрэсліваецца, што Кітай гатовы супрацоўнічаць са светам у мэтах умацавання міжнароднай каардынацыі макраэканамічнай палітыкі, забеспячэння стабільнасці, бяспекі і ўстойлівасці глабальных вытворча-лагістычных ланцужкоў. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040