СБ спрагназаваў спад сусветнай эканомікі на 5,2% у 2020-м
  2020-06-10 17:32:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З-за пандэміі COVID-19 глабальны ВУП у 2020 годзе скароціцца на 5,2 %, што стане самай значнай рэцэсіяй з часоў Другой сусветнай вайны. Такую ацэнку дае Сусветны банк (СБ) у сваім чэрвеньскім дакладзе "Перспектывы сусветнай эканомікі".

Згодна з дакладам, з-за справакаваных пандэміяй «эканамічных замаразкаў» глабальны паказчык даходу на душу насельніцтва ўпадзе на 3,6 %. Пры гэтым зніжэнне аб'ёму ВУП на душу насельніцтва закране найбольшую з 1870 года долю краін.

У тым ліку, з найбольшымі цяжкасцямі сутыкнуцца краіны, у якіх працяг эпідэміі прыняў асабліва сур'ёзны характар, а таксама дзяржавы, моцна залежныя ад сусветнага гандлю, турызму, экспарту тавараў масавага спажывання і знешняга фінансавання. Акрамя таго, уразлівасць краін з пачатковым рынкам і краін, якія развіваюцца, таксама будзе ўзмацняцца знешнімі ўзрушэннямі.

СБ прагназуе, што эканамічная актыўнасць у краінах з развітой эканомікай у гэтым годзе скароціцца на 7 працэнтаў. На фоне сур'ёзных узрушэнняў, якія закранулі ўнутраны попыт і прапанову, гандаль і фінансы. Так, эканоміка ЗША, краін Еўразоны і Японіі, адпаведна, скароцяцца на 6,1 %, 9,1 % і 6,1 %. ВУП краін з пачатковым рынкам і краін, якія развіваюцца, скароціцца на 2,5 %. Тым не менш, чакаецца, што эканоміка Кітая дасягне росту ў 1 %.

У 2021 годзе сусветная эканоміка адновіцца і вырасце на 4,2 %, мяркуе СБ, зыходзячы з папярэдніх прагнозаў розных краін аб тэрмінах заканчэння пандэміі: эканамічна развітыя краіны мяркуюць, што эпідэмія завершыцца да сярэдзіны года, а краіны з пачатковым рынкам і эканомікі, што развіваюцца, разглядаюць трохі больш познія тэрміны. У гэтых умовах развітыя эканомікі вырастуць на 3,9 %, а краіны з пачатковым рынкам і рвнкам, што развіваецца, - на 4,6 %.-0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040