Дзённік інспекцыйнай паездкі Сі Цзіньпіна ў Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён. Дзень першы
  2020-06-10 17:38:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 чэрвеня генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін пачаў інспекцыйную паездку ў Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён. Гэта першая інспекцыйная паездка лідара Кітая пасля сесій Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў і Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая, а таксама шостая інспекцыя па рэгіёнах у гэтым годзе. Першы дзень паездкі прайшоў у горадзе Учжун у цэнтральным рэгіёне Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна. Сі Цзіньпін наведаў вёску, агледзеў раку і жылы квартал.

Наведванне вёскі: «фронт барацьбы з беднасцю»

У старажытнасці раён Хунсыпу служыў лагерам, дзе кватараваліся войскі. У канцы мінулага стагоддзя тут пачалася рэалізацыя праекта па барацьбе з беднасцю і правядзенні сістэмы арашэння водамі Хуанхэ. У апошнія гады ў раёне Хунсыпу ідзе актыўнае засваенне ворных зямель плошчай больш за 46 тысяч гектараў. Сюды перасяліліся і набылі новы дом больш за 233 тысяч чалавек.

Першы прыпынак падчас інспекцыі Сі Цзіньпіна - вёска Хундэ раёна Хунсыпу. Тут пражываюць 7013 чалавек ці 1699 сем'яў. Большасць з іх перасяліліся сюды з раёна Юаньчжоу і павета Тунсінь.

У мінулым годзе жыхары ўсёй вёскі Хундэ развіталіся з беднасцю, а адбылося гэта так. Уся тэрыторыя вёскі плошчай больш за 443 гектараў была прадастаўлена ў карыстанне сельскагаспадарчаму прадпрыемству, якое займаецца развіццём вытворчасці з улікам мясцовых рэалій. Так, у вёсцы адкрыліся вытворчыя кааператывы па гадоўлі жывёлы на мяса, а таксама прадпрыемствы, арыентаваныя на выкараненне галечы. У мінулым годзе даходы на душу насельніцтва ў вёсцы склалі больш за 8 тысяч юаняў.

У вёсцы Хундэ Сі Цзіньпін наведаў сям'ю 47-гадовага Лю Кэжуя. Пяць гадоў таму селянін Лю Кэжуй трапіў у аварыю і пашкодзіў правую нагу, траўма не зажыла да гэтага часу. Але цяпер ён можа працаваць, ён прыглядае за вадасховішчам. Сям'я жыве за кошт даходаў ад жывёлагадоўчай і іншай дзейнасці, яны пераадолелі парог беднасці ў 2017 годзе.

Агляд ракі: рэалізацыя важнейшай дзяржаўнай стратэгіі

Другі прыпынак інспекцыі Сі Цзіньпіна - участак Чжунчэн ракі Хуанхэ.

У гэтым рэгіёне доўгі час была сур'ёзная праблема, звязаная з перамяшчэннем рачнога рэчышча. У 1998 годзе быў завершаны першы этап праекта па ўпарадкаванні рэчышча ракі, праблема была часткова вырашана. У 2015 годзе пачаўся другі этап праекта, які будзе завершаны да канца гэтага года.

Візіт у жылы квартал: сіла карабля - яго ветразь, сіла чалавека - яго добрае сэрца

Падчас інспекцыі Сі Цзіньпін наведаў квартал «Цзіньхуаюань» пасёлка Цзіньсін раёна Літун горада Учжун. У мінулым годзе гэты жылы масіў атрымаў ганаровае званне «ўзорна-паказальны калектыў нацыянальнага яднання Кітая».

У квартале «Цзіньхуаюань» пражывае пажылая Ван Ланьхуа - аднагодка КНР. Пасля выхаду на пенсію Ван Цзіньхуа стварыла Дом валанцёрскай працы «Архідэя». Гэтая арганізацыя дапамагае жыхарам вырашаць сямейныя праблемы, валанцёры даглядаюць за адзінокімі састарэлымі і пакінутымі без бацькоўскага нагляду дзецьмі. У 2014 годзе Ван Цзіньхуа была ўдастоена ганаровага звання "Узоры у працы па садзейнічанні нацыянальнаму яднанню Кітая». Генеральны сакратар Сі Цзіньпін падчас цёплай гутаркі з Ван Цзіньхуа адзначыў яе багаты вопыт, дадаўшы, што сацыялізм заключаецца ў працы і намаганнях кожнага- прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцяў краіны і валанцёраў.

Сі Цзіньпін адзначыў: «У пераадоленні беднасці, у дасягненні сярэднезаможнага грамадства, у рэалізацыі мадэрнізацыі, ні адна нацыянальнасць не павiнна застацца ў баку, мы павінны ісці разам наперад рука аб руку. Гэта адлюстроўвае пяцітысячагадовую гісторыю кітайскай цывілізацыі, а таксама ўвасабляе інстытуцыйныя перавагі сістэмы сацыялізму з кітайскай спецыфікай».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040