У цяперашні час колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у ЗША перавысіла 2 мільёны чалавек, а дэманстрацыі і пратэсты, выкліканыя смерцю амерыканца афрыканскага паходжання Джорджа Флойда, працягваюць набіраць абарот. Ігнаруючы гэтыя сур'ёзныя для краіны падзеі, Майк Пампея працягвае перакладаць адказнасць за сітуацыю ў краіне на іншых і нават спрабуе рабіць нападкі на Кітай, карыстаючыся смерцю Флойда, з мэтай адцягнуць увагу амерыканцаў ад крытыкі айчынных палітыкаў.
Кітай, пастаянна прытрымліваючыся прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін, наогул не зацікаўлены ўмешвацца ва ўнутраныя справы ЗША. У кітайскім грамадстве выказваюць крытыку ў сувязі з трагедыяй, якая выклікана расавай дыскрымінацыяй, гэта цалкам нармальная рэакцыя, такая ж, як і ў шэрагу іншых краін. Зараз, пасля паклёпу амерыканскага чыноўніка на Кітай, стала зразумела, што трагедыяй з Флойдам карыстаецца не Кітай, а М. Пампея, які прызвычаіўся да хлусні.
Факты сведчаць аб тым, што распаўсюджанне лжывай інфармацыі з мэтай падмануць увесь свет ужо стала яркай адметнай рысай дыпламатыі двайных стандартаў амерыканцаў, падобных Майку Пампеі. Яны разглядаюць нападкі і паклёп на Кітай як апошнюю надзею.
ЗША заявілі, што маюць намер перанесці саміт «Вялікай сямёркі» на верасень і запрасіць на сустрэчу Расію, РК, Індыю і Аўстралію. Па паведамленні Белага дома, адной з тэм абмеркавання на саміце стане «будучыня Кітая».
Газета «The New York Times» заключае прычыну адмовы канцлера Германіі А. Меркель ад удзелу ў саміце «Вялікай сямёркі» у тым, што краіна не хоча ўдзельнічаць у антыкітайскім шоў.
На сучаснай міжнароднай арэне любому палітыку, у якога ёсць маральна-этычныя прынцыпы, будзе сорамна весці кампанію з такім подлым чалавекам, як М. Пампея. Рэалізаваная ім дыпламатыя двайных стандартаў можа стаць самай ганебнай старонкай у гісторыі дыпламатыі ЗША. - Р -