Прадпрыемствы Еўропы маюць намер развіваць бізнес у Кітаі
  2020-06-11 17:09:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай застаецца адным з трох галоўных інвестыцыйных напрамкаў для 63% рэспандэнтаў апытання аб дзелавым даверы еўрапейскіх прадпрыемстваў да Кітая за 2020 год. Апытанне было апублікавана 10 чэрвеня Гандлёвай палатай ЕС у Кітаі і глабальнай кансалтынгавай кампаніяй Roland Berger.

Калі меркаваць па выніках апытання, фінансавыя даклады кампаній-членаў Палаты за 2019 год па-ранейшаму дэманстравалі тэндэнцыю да зніжэння, што асабліва прыкметна ў лагістыцы, хімічнай і нафтавай прамысловасці, будаўніцтве і аўтамабілебудаванні.

Нягледзячы на складаную глабальную сітуацыю і нявызначанасць, выкліканую пандэміяй COVID-19, еўрапейскія кампаніі ў цэлым застаюцца прыхільнымі Кітаю. Еўрапейскія кампаніі ўсё часцей прыходзяць у Кітай для таго, каб задаволіць унутраны попыт у Кітаі і падлучыцца да яго інавацыйнай экасістэмы.

«Зараз Кітай мае дастатковую колькасць рэсурсаў і вопыт, каб стаць вядучай сілай у глабальным адраджэнні, але гэта цягне за сабой вялікую адказнасць», -- заявіла віцэ-прэзідэнт Гандлёвай палаты ЕС у Кітаі Шарлота Роўлі. Паводле яе слоў, супрацоўніцтва паміж сусветнай супольнасцю і Кітаем вельмі неабходнае для абнаўлення і ўмацавання міжнароднага парадку, заснаванага на правілах і прынцыпе парытэтнасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040