У нядаўняй заяве Міністэрства культуры і турызму КНР гаворыцца, што ў горадзе Цзіндэчжэнь правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай) і горадзе Лаян правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай) будуць заснаваныя дзве эксперыментальныя зоны абароны культуры і экалогіі.
Цзіндэчжэнь, вядомы як кітайская «фарфоровая сталіца», стане пілотнай зонай абароны вытворчасці старажытнага віду керамікі, у той час як у Лаяне возьмуць пад ахову спадчыну старажытных цывілізацый уздоўж ракі Хуанхэ.
Паводле даных міністэрства, агульны план будаўніцтва названых зон павінен быць падрыхтаваны на працягу гэтага года.
У апошнія гады Кітай прыступіў да стварэння дзяржаўных зон аховы культурнай экалогіі, якія накіраваны на садзейнічанне развіццю традыцыйнай культуры ў раёнах з высокай канцэнтрацыяй рэсурсаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. --0—