Спецыяльны дакладчык Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН) па пытаннях заахвочвання і абароны права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Дэвід Кей і яго калега з Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (ААД) Эдысан Ланза ў мінулую сераду выступілі з сумеснай заявай аб атрыманні імі шматлікіх паведамленняў і скаргаў аб нападах на журналістаў, іх пераследах, арыштах і затрыманнях падчас асвятлення пратэстных акцый у ЗША.
Яны падкрэслілі, што пратэсты праходзяць супраць «сістэмнага расізму і жорсткасці паліцыі ў ЗША».
Дакумент заклікаў амерыканскія ўлады ўсіх узроўняў даць работнікам СМІ найвышэйшую ступень абароны, асудзіць напады на журналістаў і не абмяжоўваць магчымасці прэсы па асвятленні пратэстаў. --0—