Кітай заахвочвае выкарыстанне спадчыны старых прамысловых без
  2020-06-15 16:53:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны камітэт па справах развіцця і рэформаў КНР заахвочвае старыя прамысловыя базы краіны больш шырока выкарыстоўваць сваё індустрыяльнае мінулае для развіцця турызму.

Старыя прамысловыя базы павінны прыцягваць мясцовы бізнес, каб спрыяць развіццю індустрыяльнага турызму, які спалучае ў сабе забаўляльныя і адукацыйныя функцыі. Такая прапанова ўтрымліваецца ў новым плане Дзяржкамітэта.

Дзяржкамітэт па справах развіцця і рэформаў заклікаў прыкласці намаганні для інтэграцыі індустрыяльнай спадчыны ў сучасны бізнес, трансфармацыі былых заводаў і вытворчасцяў у культурныя і крэатыўныя паркі, здымачныя пляцоўкі для кіно і тэлебачання.

Старыя прамысловыя базы краіны таксама могуць развіывць выставачны сегмент, праводзіць культурныя мерапрыемствы з упорам на сваю індустрыяльную спадчыну, развіваць вытворчасць і продаж спецыфічных твораў мастацтва, гаворыцца ў дакуменце. --0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040