Медыякарпарацыя Кітая і Дзяржупраўленне КНР па ахове культурнай спадчыны запусцілі праект да Дня культурнай і прыроднай спадчыны краіны
  2020-06-15 17:00:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13 чэрвеня ў Пекіне і Гуйліне (Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён) адначасова адбылася цырымонія адкрыцця найбуйнейшага мультымедыйнага праекта пад назвай «Культурныя рэліквіі маімі вачамі», які прысвечаны Дню культуры і прыроднай спадчыны Кітая. Ініцыятарамі гэтага праекта выступілі мультымедыйная платформа Медыякарпарацыі Кітая і дэпартамент законапалажэння і палітыкі пры Дзяржаўным упраўленні КНР па ахове культурнай спадчыны.

На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі намеснік загадчыка аддзела прапаганды ЦК КПК, гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн і сакратар парткама, кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР Лю Юйчжу. У мерапрыемствах, якія прайшлі ў Пекіне і Гуйліне, прынялі ўдзел кіраўнікі адпаведных ведамстваў Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна, член камітэта рэдактараў Медыякарпарацыі Кітая Сунь Юйшын, намеснік кіраўніка Дзяржупраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР Гуань Цян і спецыялісты ў галіне культурных рэліквій краіны. Сунь Юйшын заклікаў маладых людзей унесці ўклад у ахову культурнай спадчыны краіны.

Выкарыстоўваючы новыя медыятэхналогіі, Медыякарпарацыя Кітая на працягу наступных трох месяцаў прадэманструе ўсе аспекты гісторыка-культурнай каштоўнасці культурнай спадчыны Кітая, а таксама дасягненні краіны ў галіне абароны і выкарыстання культурных рэліквій.

Спецыялісты ў галіне культурнай спадчыны, у тым ліку і старшыня Кітайскага саюза па ахове культурных помнікаў Шань Цзісян падчас анлайн-трансляцыі распавялі пра розныя афлайн мерапрыемствы ў рамках Дня культуры і прыроднай спадчыны.

У відэароліках для мабільнага дадатку «Яншыпінь» у прамым эфіры паказана самабытнае аблічча розных культурных помнікаў па ўсёй краіне. Акрамя гэтага, у эфіры з'явіўся дакументальны фільм «Калі б культурная спадчына Кітая магла гаварыць», сумесна падрыхтаваны Дзяржаўным камітэтам па ахове культурнай спадчыны і Медыякарпарацыяй КНР.

У бліжэйшы час будзе прадстаўлены шэраг перадач, якія распавядаюць аб лепшых прадстаўніках кітайскай традыцыйнай культуры. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040