10 момантаў інспекцыйнай паездкі раскрываюць змест прынцыпу Сі Цзіньпіна «народ вышэй за ўсё»
  2020-06-15 17:06:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Правінцыя Шэньсі павінна атрымаць урокі з інцыдэнту з незаконным катэджным будаўніцтвам у гарах Ціньлін. Варта абмеркаваць свае памылкі, быць пільнымі, каб у найвышэйшай ступені праявіць дух адказнасці перад Партыяй, перад гісторыяй, перад народам. Варта паставіць на важнае месца працу па ахове і аднаўленні экалогіі ў раёне горнага хрыбта Ціньлін, выканаць свой абавязак, стаўшы на варце экалогіі, ні ў якім разе нельга дапусціць паўтарэння падобнага ў будучыні, ні ў якім разе нельга пакінуць аб сабе кепскую памяць ў гісторыі».

-фрагмент з выступлення Сі Цзіньпіна падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Шэньсі. 20-23 красавіка 2020 г.

«Толькі нармальная праца дае спакойнае жыццё. Толькі вырашэнне праблемы працаўладкавання гарантуе стабільнае жыццё перасяленцаў, іх паступовае ўзбагачэнне, не дапусціць паўторнага вяртання да беднасці. Перасяленцы прыехалі з усіх куткоў краіны, таму ўзмацненне будаўніцтва жылых масіваў мае вельмі вялікае значэнне. Нізавыя партыйныя арганізацыі павінны праявіць сваю ролю, трэба як след узяцца за працу па кіраванні мікрараёнамі і прадастаўленні паслуг, кіравацца праўдзівым падыходам і рэальнай практыкай, каб народныя масы адчулі рэальную карысць».

-фрагмент з выступлення Сі Цзіньпіна падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Шэньсі. 20-23 красавіка 2020 г.

«Трэба памнажаць намаганні па ахове культурных помнікаў, развіваць і ўспадкаваць лепшыя традыцыі кітайскай культуры, рэвалюцыйнай культуры і перадавой сацыялістычнай культуры, развіваць і выхоўваць базавыя каштоўнасці сацыялізму, узмацніць масавую культурную вытворчасць і структуру прапановы ў сектары культурных паслуг, каб найбольш поўна задаволіць духоўным запытам і культурнага жыцця народа».

- фрагмент з выступлення Сі Цзіньпіна падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Шэньсі. 20-23 красавіка 2020 г.

«Галоўная каштоўнасць забалочаных зямель -- гэта іх некранутая экасістэма, менавіта гэтая экасістэма -- капітал для развіцця турызму. Дзеля развіцця турызму нельга прыносіць у ахвяру навакольнае асяроддзе, нельга весці празмернае камерцыйнае асваенне, нельга весці будаўніцтва, якое негатыўна адаб'ецца на экалогіі, тым больш нельга будаваць элітныя прыватныя клубы, трэба, каб паркі сталі зялёнай прасторай для ўсяго народа».

- фрагмент з выступлення Сі Цзіньпіна падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Чжэцзян. 29 сакавіка-1 красавіка 2020 г.

1  2  3  
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040