Space X адправіла на арбіту дзявятую групу спадарожнікаў праекта Star link
  2020-06-15 17:11:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Камерцыйная аэракасмічная кампанія Space X ажыццявіла паспяховы запуск дзявятай місіі Star-link і вывела на арбіту 58 спадарожнікаў Star link і тры спадарожнікі назірання за паверхняй зямлі Sky Sat, якія належаць кампаніі Planet. Гэты запуск стаў першым для праграмы "касмічных спадарожнікаў" SmallSat Rideshare Program. Ракета-носьбіт Falcon 9 стартавала з Касмічнага пускавога комплексу-40 на базе ВПС ЗША на мысе Канавэрал у Фларыдзе ў 05:21 па паўночнаамерыканскім усходнім часе. Пасля аддзялення першая ступень ракеты Falcon 9 прызямлілася на плывучай платформе "Of Course I Still Love You" у Атлантычным акіяне. Спадарожнікі Sky Sats пачалі паслядоўнае аддзяленне ад ракеты-носьбіта праз прыкладна 12 хвілін пасля старту. Спадарожнікі Star link аддзяліліся праз 26 хвілін пасля старту. Як заяўляе кампанія SpaceX, праграма Star link будзе забяспечваць хуткасны шырокапалосны доступ у інтэрнэт у тых раёнах свету, дзе доступ у сетку пакуль застаецца ненадзейным. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040