Дысертацыя Гарвардскага ўніверсітэта па COVID-19 - «медыязброя» для нападу на Пекін
  2020-06-16 17:26:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На днях у дысертацыі Гарвардскага ўніверсітэта па COVID-19 заявілі, што ўспышка новай каронавіруснай інфекцыі была зарэгістраваная ва Ухане яшчэ восенню 2019 года.

Дакумент пакуль не прайшоў праверку і ацэнку з боку экспертаў галіны. Яе аўтар прыйшоў да высновы, што новы каронавірус пачаў распаўсюджвацца, магчыма, восенню мінулага года, прааналізаваўшы транспартныя патокі вакол некалькіх Уханьскіх бальніц з дапамогай спадарожнікавых здымкаў і запыты кітайскіх інтэрнэт-карыстальнікаў адносна двух ключавых слоў: «кашаль» і «панос».

Такі метад вывучэння выклікае сумневы. Па-першае, існуе шмат фактараў, якія ўплываюць на транспартныя патокі вакол бальніц. Па-другое, спадарожнікавыя здымкі, якія не маюць бесперапыннасць, не могуць фактычна і аб'ектыўна адлюстроўваць змяненне транспартных патокаў. Аўтар дысертацыі прызнаў, што нельга сцвярджаць аб непасрэднай сувязі паміж ростам такіх даных з каронавірусам. 10 чэрвеня амерыканскі часопіс «Foreign Policy» змясціў артыкул, у якім указваецца, што даныя гэтай дысертацыі адабраны выбарачна, і, з улікам высокай інфектыўнасці новага каронавіруса, калі б успышка інфекцыі была зарэгістраваная ў жніўні мінулага года, то выпадкаў заражэння ва Ухане аказалася б значна больш.

Відавочна, што дысертацыя не ўяўляе навуковай каштоўнасці. Яна халтурная, у большай ступені нагадвае «зброю», тэрмінова вырабленую для нападу на Кітай. Да апублікавання Амерыканская радыёвяшчальная кампанія (ABC) ужо мела яе даныя. Затым аб сумніўных высновах паведамілі BBС і CNN. Выкарыстаўшы дысертацыю, некаторыя палітыканы Вашынгтона працягваюць распаўсюджваць фальш пра КНР.

9 чэрвеня ў МЗС КНР заявілі, што калі высновы амерыканскіх навукоўцаў зроблены на аснове транспартных патокаў і іншых паверхневых назіранняў, то такія заключэнні з'яўляюцца прыцягнутымі за вушы. Амерыканскі партал The Daily Beast фактамі даказаў неабгрунтаванасць даклада Гарвардскага ўніверсітэта. Гэтая дысертацыя мае падманлівы характар. Навуку варта паважаць. Нельга выкарыстоўваць нічым не абгрунтаваныя публікацыі для падмацавання нейкіх высноў. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040