Ізраіль пачне будаўніцтва яўрэйскага паселішча, названага ў гонар прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, на акупаваных ім Галанскіх вышынях. Пра гэта ў нядзелю абвясціў прэм'ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху.
Як ён адзначыў, "суверэнітэт Ізраіля" над населеным пунктам прызнаны прэзідэнтам ЗША. На пачатковым этапе там змогуць жыць 300 пасяленцаў.
Нагадаем, у сакавіку мінулага года Д. Трамп падпісаў пракламацыю аб прызнанні суверэнітэту Ізраіля над Галанскімі вышынямі, што выклікала пярэчанне Сірыі і асуджэнне з боку шэрагу іншых краін і міжнародных арганізацый. У чэрвені таго года ўрад Ізраіля склікаў спецыяльнае выязное пасяджэнне, на якім было прынята рашэнне аб выдзяленні канкрэтнага месца. --0--