Аб'ём паставак мабільных у КНР склаў 33,76 млн адзінак
  2020-06-16 17:44:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Пастаўкі мабільных тэлефонаў у Кітаі ў траўні ўпалі на 11,8% і склалі 33,76 млн адзінак. Даныя прыводзіць Акадэмія інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій Кітая.

Апаратаў з падтрымкай 5G паставілі ў памеры 15,64 млн адзінак, што складае 46,3 % ад агульнай колькасці тэлефонаў. Гэтыя даныя сведчаць аб павелічэнні долі прылад з 5G на рынку мабільнай сувязі ў параўнанні з красавіком, калі яна складала 39,3%.

На рынку з'явіліся 32 новыя мадэлі, з якіх 16 падтрымліваюць 5G.

Кітайскія брэнды складалі асноўную долю - 30,97 млн адзінак, або 91,7%.

За першыя пяць месяцаў гэтага года пастаўкі мабільных тэлефонаў у Кітаі ўпалі на 18% у гадавым вылічэнні - да 124 млн адзінак, пры гэтым за названы перыяд было выпушчана 169 новых мадэляў. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040