127-ы Кітайскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў адкрыўся і праходзіць у анлайн-фармаце
  2020-06-16 18:03:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

15 чэрвеня адкрыўся і пачаў працу ў анлайн-фармаце 127-ы Кітайскі кірмаш імпартных і экспартных тавараў, таксама сусветна вядомы як Гуанчжоўскі кірмаш і кантонскі кірмаш. На кірмашы створана 50 віртуальных выставачных зон, прадастаўляюцца такія паслугі, як прэзентацыя тавараў, наладжванне сувязей паміж пастаўшчыкамі і закупшчыкамі, анлайн-перамовы, кансультацыі па розных пытаннях, уключаючы інтэлектуальную ўласнасць, стандарты якасці і г. д.

Кантонскі кірмаш упершыню праводзіцца ў анлайн-фармаце за ўсю гісторыю яго дзейнасці. У ім бяруць удзел каля 25 тысяч кітайскіх прадпрыемстваў, прадстаўлена мноства навінак і ўнікальных тавараў.

Кантонскі кірмаш, у поўнай меры выкарыстоўваючы такія перадавыя тэхналогіі, як Інтэрнэт, вялікія даныя, хмарныя вылічэнні і Штучны Інтэлект, адкрывае новыя магчымасці для супрацоўніцтва паміж кітайскімі і замежнымі прадпрыемствамі ў бягучай няпростай абстаноўцы.

Дзейнасць выставы яшчэ раз даказвае, што і ў складаны перыяд гандлёва-эканамічныя сувязі Кітая і замежных краін захаваліся, а імкненне КНР да рэформаў і адкрытасці не толькі не засталося нязменным, але і працягвае мацнець і павялічвацца.127-я сесія Кітайскага кірмашу імпартных і экспартных тавараў завершыцца 24 чэрвеня.-0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040