У траўні актыўна аднаўляўся транспартны сектар Кітая
  2020-06-16 18:05:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У маі на рынку грузаперавозак Кітая назіраўся рост, сведчаць даныя галіны.

Паводле інфармацыі з Акадэміі транспартных навук Кітая, у траўні індэкс транспартных паслуг краіны (CTSI) склаў 144,6 пункта, знізіўшыся на 16,5% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

Зніжэнне гэтага паказчыка было на 5,4 працэнтных пункта ніжэй, чым у красавіку.

У траўні субіндэкс грузавых перавозак вырас на 0,8% у гадавым вылічэнні, што з'яўляецца прыкметай аднаўлення пасля чатырох месяцаў скарачэння паказчыкаў.

У той жа час зменшыліся тэмпы скарачэння аб'ёму пасажырскіх перавозак: субіндэкс пасажырскіх перавозак знізіўся на 49,2%, аднавіўшыся на 12 працэнтных пунктаў у параўнанні з красавіком.

Індэкс CTSI ўлічвае аб'ёмы пасажыра-і грузаперавозак рознымі відамі транспарту - чыгуначным, аўтадарожным і водным, а таксама грамадзянскім паветраным транспартам. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040