Выяўлены ў Пекіне каронавірус - мутант з Еўропы
  2020-06-16 18:06:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каронавірус новага тыпу, які стаў імкліва распаўсюджвацца па Пекіне ў мінулыя выходныя, з'яўляецца муціраваным штамам з Еўропы. Ён адрозніваецца ад штаму, які першапачаткова распаўсюджваўся па КНР на пачатку эпідэміі ў студзені. Да такой высновы прыйшлі медыкі кітайскай сталіцы.

Разам з тым, эксперты ўсумніліся ў паведамленнях, што паступілі раней, аб тым, што першакрыніцай распаўсюджвання віруса з'яўляецца імпартная сёмга. Рыба была інфікаваная вірусам не ў натуральным асяроддзі пасялення, а пры разделцы або транспарціроўцы працоўнымі ці прадаўцамі. Таму крыніцу распаўсюджвання трэба шукаць сярод людзей, а не вінаваціць ва ўсім сёмгу.

Кітай штогод імпартуе да 80 тыс. тон астуджанай і замарожанай сёмгі. Асноўнымі пастаўшчыкамі з'яўляюцца Чылі, Нарвегія, Аўстралія і Канада.

Нагадаем, што эпіцэнтрам цяперашняй хвалі распаўсюджвання каронавіруса па Пекіне стаў рынак Сіньфадзі. Па словах эпідэміёлагаў, штам віруса там быў выяўлены на апрацоўчых дошках для сёмгі. Толькі ў суботу ў кітайскай сталіцы выяўлена 36 новых выпадкаў заражэння COVID-19. Уся яны наўпрост або апасродкавана звязаны з рынкам Сіньфадзі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040