З-за эпідэміі COVID-19 сусветная эканоміка і міжнародны гандаль сутыкнуліся з многімі праблемамі. Некаторыя яе ўдзельнікі нават прапагандавалі разрыў кантактаў з кітайскай эканомікай. 15 чэрвеня New York Times апублікавала артыкул «Жаданне аддзяліцца ад эканомікі Кітая? Гэта вельмі цяжка». Выданне піша, што Кітай застаецца апошняй надзеяй на прадухіленне глабальнага спаду, а замежныя кампаніі не хочуць адрывацца ад эканомікі Кітая.
У артыкуле аналізуюцца тры бізнесы, якія ў асноўным залежаць ад рынку Кітая, падкрэсліваючы яго важнасць.
З-за эпідэміі Кітай спыніў закупкі аўстралійскіх амараў. Гэта прывяло да таго, што 234 судны на заходнім узбярэжжы спынілі промысел. Гэта аказала ўплыў на працу больш за 2000 чалавек. Кіраўніцтва гэтага сектара дасягнула адзінага меркавання ў спробе аднавіць гандлёвыя адносіны з Кітаем, а не шукаць іншыя рынкі.
Топ-менеджэр сусветна-вядомай кампаніі па вытворчасці асвятляльнага абсталявання «Асрам», штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Мюнхене, заявіў, што ні адзін іншы рынак не зможа замяніць Кітай у якасці рухавіка сусветнага росту.
"TOTO" -- найбуйнейшы вытворца ўнітазаў у Японіі -- у студзені і лютым з-за эпідэміі спыніў канвеер, што прывяло да страт, але "TOTO" ніколі не меркаваў пакінуць Кітай. З аднаго боку, КНР з'яўляецца велізарным рынкам, з другога -- кітайскія рабочыя валодаюць высокімі тэхнічнымі навыкамі.
Даклад МВФ паказвае, што Кітай будзе адной з нямногіх краін, якія дасягнуць эканамічнага росту ў 2020 годзе. - Р -