Кіраўнік МЗС Кітая абмеркаваў з індыйскім калегам сітуацыю на мяжы
  2020-06-18 18:02:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ван І заявіў, што ўвечары 15 чэрвеня памежныя падраздзяленні Індыі ў парушэнне дамоўленасці, дасягнутай бакамі на перамовах на ўзроўні камандзіраў карпусоў ва ўмовах дээскалацыі ў раёне даліны Галван, у чарговы раз перасеклі лінію фактычнага кантролю, справакаваўшы канфлікт, які прывёў да жорсткай сутычкі, у выніку былі забітыя і параненыя. Па словах кіраўніка кітайскага МЗС, небяспечныя дзеянні індыйскіх памежнікаў парушылі пагранічны кансенсус бакоў і базавыя нормы міжнародных адносін. У сувязі з гэтым, кітайскі бок выказвае рашучы пратэст, - заявіў Ван І. Ён адзначыў, што кітайскі бок патрабуе ад Індыі правесці расследаванне інцыдэнту, пакараць вінаватых, стрымліваць памежныя сілы, каб яны неадкладна спынілі ўсе правакацыйныя дзеянні, каб пазбегнуць паўтарэння падобных інцыдэнтаў.

Ван І падкрэсліў, што Кітай і Індыя - краіны з насельніцтвам больш за 1 мільярд чалавек, таму галоўная задача складаецца ва ўнутраным развіцці кожнай з краін. Узаемная павага і падтрымка адпавядаюць інтарэсам абодвух бакоў, а ўзаемныя асцярогі і канфлікты ідуць насуперак спадзяванням народаў абедзвюх краін. Бакі павінны ў адпаведнасці з важнай дамоўленасцю кіраўнікоў на аснове механізму сустрэч спецпрадстаўніка па пагранічных пытаннях, механізму сустрэч прадстаўнікоў пагранічных падраздзяленняў бакоў і іншых каналаў ўзмацняць кантакты і каардынацыю для належнага ўрэгулявання сітуацыі на мяжы ў мэтах сумеснага падтрымання міру і спакою на мяжы.

Субраманьям Джайшанкар, праінфармаваўшы аб пазіцыі індыйскага боку, выказаў гатоўнасць Індыі, зыходзячы з агульнага становішча двухбаковых адносінаў, аб'яднаць намаганні з кітайскім бокам па ажыццяўленні дамоўленасці кіраўнікоў Індыі і Кітая, урэгуляваць памежныя рознагалоссі паміж бакамі шляхам мірнага дыялогу і знізіць градус напружанасці на мяжы.

-0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040