Вашынгтон «задае моду» у сферы падвойных стандартаў у СМІ
  2020-06-18 18:10:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнік радыёстанцыі «Голас Амерыкі» Аманда Бенет і яе намеснік Сэндзі Сугавара падалі ў адстаўку з-за рознагалоссяў з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведаміла 15 чэрвеня газета The Wall Street Journal. Гэта стала яркім сведчаннем таго, што Белы Дом не спыняе ціснуць на айчынныя СМІ.

У красавіку "Голас Амэрыкі" зрабіў рэпартажы, у якіх назваў «узорнымі» супрацьэпідэмічныя меры Кітая адносна закрыцця на каранцін горада Ухань. Услед за гэтым Белы Дом абвінаваціў радыёстанцыю, якая «існуе на грошы амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў», у тым, што яна «абслугоўвае інтарэсы» КНР. Дайшло да таго, што ў Вашынгтоне гэтыя рэпартажы назвалі «агіднымі».

Зрэшты, ціск у апошні час аказваўся не толькі на «Голас Амерыкі», але і на тэлеканалы NBC, CNN і Fox News, газету The New YorkTimes і іншыя СМІ, якія хоць раз захапіліся аператыўным рэагаваннем кітайскага боку на пандэмію. На думку Белага дома, «аб'ектыўнымі і грутнуючыміся на фактах» з'яўляюцца толькі артыкулы з крытыкай і выпадамі ў адрас КНР. Амерыканская ўлада, такім чынам, зноў дэманструе падвойныя стандарты ў сферы свабоды слова.

Акрамя таго, амерыканская адміністрацыя паспрабавала зрабіць сацсетку інструментам, які наўпрост абслугоўвае яе асабістыя інтарэсы. На днях Twitter заявіў пра закрыццё 170 тысяч «пракітайскіх» акаўнтаў, якія «займаліся інфармацыйнымі аперацыямі ў інтарэсах КНР». Разам з тым, не ідзе і гаворкі пра закрыццё праамэрыканскіх твітэр-акаўнтаў, якія займаюцца прапагандай у інтарэсах ЗША.

«ЗША - майстар у галіне прыкрыцця прыгожымі словамі асабістых інтарэсаў і выгод», - казаў яшчэ 80 гадоў таму брытанскі міжнароднік Эдуард Халет Кар. Час і факты паказваюць, што ён цалкам мае рацыю.

-0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040