Кітай заклікаў ЗША спыніць выкарыстоўваць законапраект, звязаны з Сіньцзянам
  2020-06-19 17:48:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 чэрвеня Міністэрства замежных спраў Кітая, Камітэт УСНП па замежных справах, Камісія УК НПКСК па замежных справах і Пастаянны камітэт Сходу народных прадстаўнікоў Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна выступілі з афіцыйнай заявай з нагоды прыняцця ў ЗША "Акта пра палітыку ў галіне правоў чалавека ў дачыненні да ўйгураў 2020 года».

«Мы зноў заклікаем ЗША неадкладна выправіць свае памылкі і спыніць выкарыстоўваць вышэйзгаданы законапраект, звязаны з Сіньцзянам, для нанясення шкоды інтарэсам Кітая і ўмяшання ва ўнутраныя справы КНР», -- заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая Чжаа Ліцзянь. Ён падкрэсліў, што ў адваротным выпадку Кітай абавязкова прыме рашучыя контрмеры, і адказнасць за ўсе вынікаючыя наступствы будзе несці амерыканскі бок.

«Праблема Сіньцзяна не звязаная з так званымі правамі чалавека, рэлігійным фактарам і нацыянальным пытаннем, а звязана з расколам краіны і тэрактамі», -- падкрэсліў Чжаа Ліцзянь. Паводле яго слоў, правядзенне ў Сіньцзяне эфектыўных мер па ліквідацыі глебы для развіцця тэрарызму і экстрэмізму і прадухіленні гвалтоўных тэрарыстычных злачынстваў у найбольшай ступені гарантуе адзінства дзяржавы і забяспечвае нацыянальную бяспеку, а таксама гарантуе асноўныя правы прадстаўнікам усіх этнічных груп у раёне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040