Кітай пачаў агульнанацыянальную кампанію супраць анлайнавага продажу рэдкіх і пад пагрозай знікнення дзікіх раслін, паведаміла ў панядзелак кітайскае ведамства па пытаннях кіберпрасторы.
Ведамства патрабуе, каб вэб-сайты спынілі публікаваць інфармацыю аб незаконным зборы і продажы раслін, дадаючы, што некаторыя сайты ўжо знялі з продажу больш за 400 звязаных з імі тавараў і выдалілі больш за 3000 адпаведных відэафайлаў.
Ведамства таксама заклікала карыстальнікаў сеткі, сродкі масавай інфармацыі і ўсіх людзей паведамляць інфармацыю аб незаконным анлайн-продажы такіх раслін. - Р -