Лі Кэцян заклікаў Кітай і ЕС пашыраць адкрытасць дзеля ўзаемных інтарэсаў
  2020-06-23 17:38:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў Кітай і ЕС пашыраць узаемную адкрытасць і ўмацоўваць практычнае ўзаемадзеянне дзеля паляпшэння ўзаемнай выгады. Ён агучыў прапановы падчас размовы ў фармаце відэаканферэнцыі са старшынёй Еўрапейскага савета Шарлем Мішэлем і старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен у рамках 22-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС.

Кітай і ЕС падтрымліваюць адносіны ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства, і два бакі маюць больш агульных поглядаў, чым супярэчнасцяў, сказаў Лі Кэцян.

Сёлета адзначаецца 45-я гадавіна ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і ЕС. Лі Кэцян сказаў, што з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін сувязі паміж Кітаем і ЕС у асноўным вызначаюцца супрацоўніцтвам, якое спрыяе павышэнню дабрабыту народаў Кітая і краін ЕС, а таксама нясе стабільнасць. Кітай нязменна падтрымлівае працэс еўрапейскай інтэграцыі і з задавальненнем назірае, як ЕС захоўвае адзінства і росквіт. Ён заклікаў разглядаць двухбаковыя адносіны з пункту гледжання стратэгіі і доўгатэрміновых перспектыў, а таксама нарошчваць разуменне праз дыялог, дасягаць узаемавыгадных вынікаў пасродкам паглыблення супрацоўніцтва, уносіць сумесныя намаганні ў падтрыманне міру, стабільнасці, развіцця і працвітання ва ўсім свеце.

Падчас сустрэчы Лі Кэцян заявіў, што Кітай і ЕС павінны ўзмацніць каардынацыю ў галіне макраэканамічнай палітыкі, падтрымліваць стабільнасць вытворчых ланцужкоў, а таксама надаваць імпульс працэсу аднаўлення сусветнай эканомікі. Ён адзначыў, што Кітай і ЕС маюць намер заключыць усеабдымнае інвестыцыйнае пагадненне ў 2020 годзе, а таксама дасягнуць збалансаванага пагаднення высокага ўзроўню.

Кітай непахісны ў намерах пашыраць адкрытасць, а таксама захоўвае прыхільнасць ствараць арыентаванае на рынак дзелавое асяроддзе міжнароднага ўзроўню з трывалай нарматыўна-прававой асновай для кампаній з усіх краін свету, сказаў Лі Кэцян, дадаўшы, што еўрапейскія кампаніі ўжо карыстаюцца ўсімі перавагамі. Кітай спадзяецца, што еўрапейскі бок таксама захавае свой гандлёвы і інвестыцыйны рынак адкрытым і аслабіць экспартны кантроль у дачыненні да Кітая, каб палегчыць двухбаковы гандаль высокімі тэхналогіямі. "Пашырэнне адкрытасці на аснове роўнасці і ўзаемапавагі дапаможа Кітаю і ЕС лепш дасягаць узаемнай выгады", -- дадаў кітайскі прэм'ер.

Лі Кэцян заклікаў абодва бакі працягваць і далей аказваць падтрымку Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каб яна адыгрывала вядучую ролю ў глабальнай барацьбе з COVID-19, паглыбляць супрацоўніцтва ў галіне даследаванняў і распрацоўкі вакцын і лекавых прэпаратаў, а таксама разам працаваць дзеля перамогі у барацьбе з пандэміяй.

Ш. Мішэль і У. фон дэр Ляен высока ацанілі ўзаемную падтрымку і салідарнасць паміж ЕС і Кітаем у барацьбе з COVID-19. Нягледзячы на тое, што пандэмія аказала ўздзеянне на многія краіны, воля да супрацоўніцтва паміж ЕС і Кітаем не аслабла, сказалі яны. Даўшы высокую ацэнку актыўнаму ўдзелу Кітая ў міжнародным супрацоўніцтве па барацьбе з COVID-19, кіраўнікі ЕС заявілі, што еўрапейскі бок гатовы пашыраць супрацоўніцтва з Кітаем у пытаннях аднаўлення эканомікі, сумесна забяспечыць бяспеку вытворчых ланцужкоў, а таксама пашырыць адкрыццё рынку. Яны таксама заклікалі абодва бакі ўмацаваць узаемазвязанасць, актывізаваць супрацоўніцтва ў такіх галінах, як гандаль, інвестыцыі і лічбавая эканоміка, а таксама заключыць усеабдымнае інвестыцыйнае пагадненне паміж Кітаем і ЕС у 2020 годзе.

Кітай і ЕС павінны ўмацоўваць супрацоўніцтва ў пытаннях рэфармавання СГА і змены клімату, а таксама адстойваць свабодны гандаль, сказалі яны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040