Колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання COVID-19 ва ўсім свеце дасягнула 9003042, агульная колькасць смяротных выпадкаў -- 469122. Пра гэта сведчаць апошнія даныя Цэнтра сістэмных навук і інжынерыі пры Універсітэце Джонса Хопкінса.
ЗША -- самая пацярпелая ад пандэміі краіна, там зарэгістравана 2289168 пацверджаных выпадкаў заражэння, 120044 выпадкі прывялі да смяротнага зыходу. Звыш 200 тыс. пацверджаных выпадкаў заражэння таксама зафіксавана ў Бразіліі, Расіі, Індыі, Вялікабрытаніі, Перу, Чылі, Іспаніі, Італіі і Іране.
Гэта статыстыка атрымана са справаздач усіх краін, сабраных у рамках універсітэцкага праекта па даследаванні COVID-19. - Р -