Кіраўнікі МЗС Расіі, Кітая і Індыі абмеркавалі трохбаковае супрацоўніцтва
  2020-06-24 20:24:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнікі МЗС Расіі, Кітая і Індыі 23 чэрвеня абмеркавалі ў фармаце тэлеканферэнцыі цяперашні стан і перспектывы трохбаковага ўзаемадзеяння.

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І заклікаў прадаставіць астатняму свету станоўчы прыклад сумеснай барацьбы з эпідэміяй COVID-19, падтрымаўшы эканамічнае развіццё і стаўшы на абарону міжнароднай справядлівасці.

Ван І заявіў, што каронавірусная інфекцыя стала нябачанай раней пагрозай для жыццяў і здароўя людзей ва ўсіх краінах, сусветная эканоміка ўступіла ў нябачаную раней рэцэсію, а міжнародная стабільнасць сутыкнулася з нябачанымі раней выпрабаваннямі.

У гэтай сувязі Кітай, Расія і Індыя павінны рашуча падтрымліваць міжнародную сістэму, у аснове якой ляжыць ААН, і сусветны парадак, які базуецца на міжнародным праве, а таксама прытрымлівацца прынцыпаў мультылатэралізму ў імя ўмацавання і ўдасканалення глабальнага кіравання.

Ван І таксама заклікаў належным чынам урэгуляваць пытанні двухбаковых адносін, якія патрабуюць асаблівай увагі, і берагчы свае адносіны ў цэлым. Паводле яго слоў, краіны павінны ўмацоўваць узаемадзеянне і каардынацыю ў рамках ААН, весці прагматычнае і эфектыўнае супрацоўніцтва, падтрымліваць вядучую ролю ААН у абароне міру ва ўсім свеце і садзейнічанні агульнаму развіццю, асабліва ў справе супрацьстаяння глабальным выклікам.

Адзначыўшы, што сёлета святкуецца 75-я гадавіна перамогі ў Другой сусветнай вайне і заснавання ААН, Ван І заклікаў усе тры дзяржавы цвёрда адстойваць вынікі Другой сусветнай вайны. Ён заявіў, што ўсе тры бакі павінны рашуча супрацьстаяць любым спробам павярнуць назад кола гісторыі, супраціўляцца гегеманізму і палітыцы сілы, рашуча падтрымліваць дэмакратызацыю міжнародных адносін і іх прывядзенне ў прававое рэчышча.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040