Кітай выступае супраць японскага "законапраекта аб перайменаванні" архіпелага Дзяаюйдаа
  2020-06-24 20:26:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай выступае катэгарычна супраць прыняцця ў Японіі так званага "законапраекта аб перайменаванні", што датычыцца архіпелага Дзяаюйдаа. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

"Прыняцце Японіяй так званага "законапраекта аб перайменаванні" з'яўляецца сур'ёзнай правакацыяй супраць тэрытарыяльнага суверэнітэту КНР. Яно незаконна, не мае ніякай юрыдычнай сілы і ніяк не можа змяніць таго факту, што астравы Дзяаюйдаа належаць Кітаю", - падкрэсліў Чжаа Ліцзянь.

Ён дадаў, што Кітай ужо зрабіў строгае прадстаўленне японскаму боку па дыпламатычных каналах і пакідае за сабой права на далейшыя крокі ў адказ.

-0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040