Новы банк развіцця БРІКС выпусціў аблігацыі для барацьбы з COVID-19
  2020-06-25 15:41:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы банк развіцця БРІКС упершыню выпусціў аблігацыі на міжнародным рынку капіталу з мэтай сабраць грошы для барацьбы з COVID-19 і выпусціць аблігацыі ў Кітаі ў апошнім квартале 2020 года. Пра гэта заявіў галоўны фінансавы дырэктар НБР Лэслі Маасдорп. Ён заявіў, што выпушчаныя банкам аблігацыі на міжнародных рынках з'яўляюцца трохгадовымі аблігацыямі коштам 1,5 млрд долараў, накіраванымі на рэагаванне на COVID-19, і чыстая выручка ад аблiгацый будзе выкарыстана для фінансавання дзейнасці дзяржаў-членаў банка ў галіне ўстойлівага развіцця, уключаючы прадастаўленне ім крэдытаў у рамках праграмы надзвычайнай дапамогі.

Лэслі Маасдорп адзначыў, што такія экстраныя пазыкі могуць быць выкарыстаны для фінансавання расходаў, непасрэдна звязаных з барацьбой з COVID-19, а таксама для падтрымкі ўрадавых мер, якія спрыяюць аднаўленню эканомікі ў краінах-членах банка. "Гэты выпуск аблігацый стратэгічна важны для вырашэння эканамічных і сацыяльных праблем, з якімі сутыкаюцца нашы дзяржавы-члены ў барацьбе з COVID-19", -- дадаў ён.

Раней банк прадаставіў Кітаю і Індыі крэдыты ў рамках праграмы надзвычайнай дапамогі для барацьбы з COVID-19. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040