У Кітаі штодня могуць праводзіць 3,78 млн тэстаў на COVID-19, паведаміла 24 чэрвеня прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Го Яньхун. Яна адзначыла, што па стане на 22 чэрвеня медыцынскія ўстановы Кітая правялі 90,41 млн тэстаў на нуклеінавыя кіслоты.
Агульная колькасць прызначаных для тэсціравання на каранавірус медустаноў па ўсёй краіне павялічылася з 2081 у пачатку сакавіка да цяперашніх 4804, што азначае павелічэнне паказчыка на 131%, адзначыла Го Яньхун, дадаўшы, што 28,5 тыс. тэхнічных спецыялістаў займаюцца тэсціраваннем на COVID-19. - Р -