Сі Цзіньпін упэўнены ў сіле і важнасці культуры
  2020-06-25 16:21:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі адзначаецца свята Дуаньу (Фестываль лодак-драконаў). Яно святкуецца штогод у пяты дзень пятага месяца па месячным календары, і сёлета яго пачатак прапаў на 25 чэрвеня. На свята шыюць рознакаляровыя мяшэчкі, якія напаўняюць зёлкамі і пахошчамі, праводзяць гонкі на лодках-драконах (насы лодак стылізаваны пад драконаў) і ядуць «цзунцзы» -- страву з клейкага рысу з рознымі начынкамі.

Пяцікаляровы мяшэчак -- сімвал здароўя, дабрабыту і спакою. Ван Сюін, якой ужо 80 гадоў, жыве ў паселішчы Мачжуан у прыгарадзе Сучжоу правінцыі Цзянсу. Яна – народны майстар па вытворчасці мяшэчкаў. У снежні 2017 года падчас паездкі ў правінцыю Сі Цзіньпін купіў адзін такі мяшэчак ў Ван Сюін і сказаў ёй, што трэба перадаваць гэта майстэрства наступным пакаленням. Ван Сюін навучыла гэтаму рамяству іншых людзей. Сёння мяшэчкі з Мачжуана карыстаюцца попытам па ўсёй краіне, а таксама прадаюцца за мяжой.

Магаа -- пячоры, якія ўваходзяць у храмавы комплекс Цяньфадун, узведзены ў 353-366 гадах за 25 км ад аазіса Дуньхуан правінцыі Ганьсу. Яны з'яўляюцца самым маштабным археалагічным помнікам будызму. У жніўні 2019 года падчас інспекцыйнай паездцы ў Дуньхуан Сі Цзіньпін адзначыў, што неабходна належным чынам забяспечыць захаванасць пячор Магаа, а таксама больш актыўна распаўсюджваць культуру храмавага комплексу. Ён адзначыў, што ў Дуньхуане прысутнічаюць элементы культур Старажытнай Індыі, Старажытнай Грэцыі, Старажытнай Персіі, што адлюстроўвае шматграннасць і самабытнасць кітайскай культуры.

У кастрычніку 2018 года Сі Цзіньпін наведаў гісторыка-культурны квартал Юнцінфан у Гуанчжоу. «Падчас гарадскога планавання і будаўніцтва варта надаваць павышаную ўвагу ахове культурна-гістарычных аб'ектаў. Трэба рэалоўаваць інтэграцыю старых культурных аб'ектаў і сучасных элементаў горада, каб захаваць у людзей цёплыя ўспаміны», -- падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У 2019 годзе Сі Цзіньпін прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 20-годдзя вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю КНР. У ходзе сустрэчы з настаўнікамі і вучнямі сярэдняй школы "Хаацзян" у Аамэне ён падкрэсліў важнасць культурнай спадчыны і заявіў: «Нам трэба ведаць і разумець нашу ўласную гісторыю і культуру. Ведаючы сваю культуру, мы зможам сфарміраваць пачуццё нацыянальнага гонару і нацыянальнай годнасці». - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040