Узраслі грузаперавозкі паміж Чэнду і Еўропай за першыя пяць месяцаў 2020 года
  2020-06-25 16:30:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Са студзеня па май бягучага года колькасць цягнікоў па маршрутах міжнародных грузаперавозак паміж Чэнду правінцыі Сычуань і Еўропай склала 789 цягнікоў з гадавым прыростам 63%. Пад уздзеяннем эпідэміі COVID-19 арганізацыя транспарціроўкі многіх відаў тавараў, якія раней перавозіліся аўтамабілямі і самалётамі, паступова пераарыентуецца на чыгуначныя каналы, у сувязі з чым маршруты, па якіх курсіруюць грузавыя цягнікі Кітай-Еўропа, сталі адмысловай артэрыяй для знешняга гандлю правінцыі Сычуань.

За першыя пяць месяцаў 2020 года агульны аб'ём імпарту і экспарту тавараў правінцыі Сычуань склаў 301,22 млрд юаняў, павялічыўшыся на 22,3% у гадавым вылічэнні.

У перыяд прафілактыкі і кантролю новай каранавіруснай інфекцыі порт Чэнду павышае эфектыўнасць працы для ажыццяўлення імпарту і экспарту прадукцыі мясцовымі прадпрыемствамі знешняга гандлю пры поўнай падтрымцы мытні, а таксама бесперапынна зніжае выдаткі на лагістыку, што дапамагло падняць упэўненасць прадпрыемстваў у аднаўленні працы і вытворчасці, адзначылі ў адміністрацыі міжнароднага чыгуначнага порта горад Чэнду. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040