Кітай заклікаў ЗША спыніць палітычны прыгнёт і бессэнсоўныя абмежаванні ў дачыненні да кітайскіх СМІ. Пра гэта заявіў 24 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь. "Кітай афіцыйна выклаў сваю пазіцыю і неаднаразова рабіў сур'ёзнае прадстаўленне амерыканскаму боку", - адзначыў ён.
ЗША даўно ўжываюць дыскрымінацыйныя абмежавальныя меры, якія тычацца віз і іншых пытанняў у дачыненні да кітайскіх журналістаў, сказаў Чжаа Ліцзянь, дадаўшы, што многія не могуць вярнуцца на працу ў ЗША пасля адпачынку ў Кітаі, паколькі іх заявы на атрыманне візы без якіх-небудзь падстаў былі адхілены.
Паводле яго слоў, ЗША ўзмацнілі палітычны ціск на кітайскія СМІ. "Гэта ў поўнай меры раскрывае практыку двайных стандартаў і ганення пад амерыканскім сцягам свабоды прэсы", -- адзначыў ён.
У сакавіку ў адказ на бессэнсоўны прыгнёт з боку ЗША Кітай ужо абвясціў аб мерах у адказ. "Калі амерыканскі бок мае намер і далей ісці па такім шляху, Кітай прыме неабходныя законныя меры", -- дадаў Чжаа Ліцзянь. - Р -