Закон аб дзяржбяспецы ў Сянгане дазволіць больш эфектыўна рэалізаваць у рэгіёне палітыку «Адна краіна, дзве сістэмы»
  2020-06-28 16:50:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Распрацоўка законапраекта аб умацаванні прававой сістэмы і правапрымяняльным механізме па абароне дзяржаўнай бяспекі ў ААР Сянгане дэманструе клопат Цэнтральнага ўрада аб далейшым развіцці рэгіёну. Падтрымка прыняцця новага закона мае важнае значэнне для забеспячэння доўгатэрміновага росквіту і стабільнасці Сянгана і дазволіць лепш і больш эфектыўна рэалізаваць у рэгіёне палітыку «Адна краіна, дзве сістэмы». Пра гэта 26 чэрвеня заявіў начальнік упраўлення па справах дзяржаўных служачых пры адміністрацыі ААР Сянган Не Дэцюань у інтэрв'ю карэспандэнту Медыякарпарацыі Кітая.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе з-за ўнясення паправак у закон аб экстрадыцыі ў Сянгане некаторыя радыкалы спрабавалі перашкаджаць працы цэнтральных органаў у Сянгане, справакавалі гвалтоўныя інцыдэнты, падтрымліваючы імкненне да т.зв. «незалежнасці Сянгана», што сур'ёзна парушыла вяршэнства закона і грамадскі парадак у рэгіёне. Некаторыя дзяржслужачыя нават заклікалі зладзіць мітынг супраць паправак, што аказала негатыўны ўплыў на сянганскае грамадства.

Не Дэцюань адзначыў, што дзяржслужачым Сянгана варта старацца добрасумленна працаваць і выканаць свой абавязак. Яны павінны несці адказнасць перад адміністрацыяй спецыяльнага рэгіёну.

«Распрацоўка закона аб дзяржаўнай бяспецы ў Сянгане нацэлена супраць невялікай колькасці радыкальных элементаў і злачынцаў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы краіны. Мэта прыняцця гэтага закона заключаецца ў абароне законных правоў і свабод большасці людзей», - адзначыў чыноўнік.

Паводле яго слоў, за апошнія 20 гадоў цэнтральны ўрад Кітая цвёрда выступае за рэалізацыю палітыкі «Адна краіна, дзве сістэмы», падтрымліваючы ўсе меры, якія садзейнічаюць развіццю раёна і паляпшэння дабрабыту мясцовага насельніцтва. Ён выказаў упэўненасць у тым, што падтрымка і абарона закона аб дзяржбяспецы ў Сянгане прадаставіць яшчэ больш магчымасцяў для развіцця гэтага рэгіёну і эфектыўнай рэалізацыі палітыкі «Адна краіна, дзве сістэмы». -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040