Пасольства КНР у ЗША выказала рашучы пратэст супраць увядзення візавых абмежаванняў у дачыненні да кітайскіх чыноўнікаў у сувязі з пытаннямі Сянгана
  2020-06-28 16:56:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік амбасады Кітая ў ЗША 26 чэрвеня ў сваёй заяве выказаў рашучы пратэст супраць увядзення візавых абмежаванняў амерыканскім бокам у дачыненні да кітайскіх чыноўнікаў у сувязі з пытаннямі, якія датычацца Сянгана, падкрэсліўшы, што Кітай будзе рашуча абараняць свае суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця.

У заяве гаворыцца, што Кітай катэгарычна супраць памылковых дзеянняў амерыканскага боку. Справы Сянгана з'яўляюцца ўнутранымі справамі Кітая, у якія не дапускаецца ўмяшанне ніякіх знешніх сіл. Увядзенне законапраекта па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган з'яўляецца паўнамоцтвам і адказнасцю цэнтральнага ўрада Кітая, а таксама міжнароднай практыкай. Яно накіравана супраць вельмі невялікага ліку дзеянняў і актаў, якія сур'ёзна пагражаюць нацыянальнай бяспецы, прывядзе да ўдасканалення прававой сістэмы і ўмацавання стабільнага грамадскага парадку ў Сянгане, будзе спрыяць захаванню курсу "адна дзяржава, два лады" і доўгатэрміновай стабільнасці ў Сянгане.

У заяве таксама адзначаецца, што прававой падставай кітайскага ўрада для кіравання Сянганам з'яўляюцца Канстытуцыя КНР і Асноўны закон КНР аб ААР Сянган, а не "Сумесная дэкларацыя ўрадаў Кітая і Вялікабрытаніі па пытанні Сянгана". З вяртаннем Сянгана пад юрысдыкцыю Кітая ў 1997 годзе ўсе правы і абавязацельствы Вялікабрытаніі, прадугледжаныя ў гэтай сумеснай дэкларацыі, былі выкананы. У амерыканскага боку няма ніякіх прававых падстаў або права спасылацца на "Сумесную дэкларацыю ўрадаў Кітая і Вялікабрытаніі па пытанні Сянгана" для таго, каб рабіць безадказныя выказванні па пытанні аб Сянгане.

У заяве ўтрымліваецца заклік да амерыканскага боку неадкладна выправіць свае памылкі, адмяніць адпаведныя рашэнні і спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая. У ім таксама падкрэсліваецца, што кітайскі бок працягне прымаць рашучыя і моцныя меры для захавання свайго суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040