За мінулыя суткі ў Пекіне былі зафіксаваны 14 новых пацверджаных выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19, паведаміў у нядзелю гарадскі камітэт па справах аховы здароўя.
У суботу быў зарэгістраваны адзін пацыент з падазрэннем на заражэнне, гаворыцца ў штодзённай справаздачы камітэта.
З 11 па 27 чэрвеня ў кітайскай сталіцы было выяўлена 311 пацыентаў з пацверджаным дыягназам, і ўсе яны праходзяць лячэнне. Пры гэтым пад медыцынскім наглядам заставаліся 26 бессімптомнікаў.
Новыя выпадкі кластэрнага заражэння з'явіліся пасля таго, як у Пекіне назіралася адсутнасць новых лакальных выпадкаў заражэння на працягу 57 дзён. -0-