У кітайскай эканоміцы чакаецца ўстойлівае аднаўленне - мазгавы цэнтр
  2020-06-28 17:01:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская эканоміка дэманструе прыкметы адносна моцнага і ўстойлівага аднаўлення, і яе рост чакаецца ў другім і наступных кварталах. Пра гэта адзначаецца ў дакладзе Кітайскага макраэканамічнага форуму / CMF / - мазгавога цэнтра.

CMF заявіў у сваім дакладзе, што эканоміка Кітая, як чакаецца, вырасце на 2,5 прац., 6,5 прац. і 7,5 працэнта ў гадавым вылічэнні ў другім, трэцім і чацвёртым кварталах 2020 года адпаведна.

Па завяршэнні пачатковага этапу аднаўлення эканомікі шляхам стымулявання аднаўлення вытворчасці і аднаўлення сферы прапановы ў эканоміцы, Кітай уступае ў наступную стадыю імкнення да пашырэння попыту і аднаўлення эканамічных цыклаў, гаворыцца ў дакладзе CMF.

У якасці адной з першых эканомік, што стрымлівае эпідэмію і перазапускае эканоміку, аднаўленне і ўмацаванне эканамічных асноў Кітая мае важнае значэнне для сусветнай эканомікі, адзначаецца ў дакладзе.

У 2020 годзе штогадовы рост ВУП Кітая, верагодна, дасягне каля 3 прац., сказаў CMF, спасылаючыся на падтрымку з боку дзяржаўных палітычных установак і новага раўнда рэформаў.

Аднак у дакладзе ўтрымліваецца папярэджанне, што самай вялікай перашкодай на шляху эканамічнага аднаўлення Кітая стаў недастатковы попыт, а не парушэнне ланцужку паставак. Форум настойліва заклікаў прыкласці намаганні да поўнага пашырэння ўнутранага попыту і аднаўлення рэгулярнага рынкавага цыклу.

CMF таксама адзначыў іншыя рызыкі і праблемы, такія як нявызначанасць у развіцці пандэміі, складаныя знешнія ўмовы, перашкоды ў перадачы дырэктыўных указанняў і запаволенне патэнцыйнага тэмпу прыросту.

Лю Сяагуан, даследчык з Народнага ўніверсітэта Кітая, аднаго з фундатараў форуму, выказаў здагадку, што замест кароткатэрміновых колькасных мэтаў, эканамічная палітыка Кітая павінна быць сканцэнтравана на сярэднетэрміновых і доўгатэрміновых структурных зменах для садзейнічання будучым эканамічным перспектывам. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040