Больш за 95 % кітайцаў ахоплены базавым медыцынскім страхаваннем
  2020-06-28 17:03:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Больш за 95 % кітайцаў былі ахоплены нацыянальнай сістэмай базавага медыцынскага страхавання ў 2019 годзе. Такія статыстычныя даныя, апублікаваныя Дзяржаўным упраўленнем медыцынскага забеспячэння КНР.

У рамках гэтай сістэмы ў мінулым годзе ўзровень кампенсацыі выдаткаў на лячэнне ў стацыянарных умовах для гарадскіх і сельскіх жыхароў Кітая вырас да больш чым 60 %, згодна са штогадовым статыстычным камюніке аб развіцці медыцынскай бяспекі.

У 2019 годзе 329 млн кітайцаў былі ўключаныя ў нацыянальную праграму асноўнага медыцынскага страхавання для гарадскіх рабочых і служачых, і яшчэ 1,02 млрд - у план для гарадскіх і сельскіх жыхароў, гаворыцца ў камюніке.

Паступленні ў фонд у рамках нацыянальнай сістэмы базавага медыцынскага страхавання дасягнулі больш за 2,44 трлн юаней (каля 346,13 млрд. долараў) у 2019 годзе, склаўшы 2,5 % ад ВУП Кітая ў тым жа годзе, гаворыцца ў камюніке.

Пры гэтым у мінулым годзе агульная сума выдаткаў за кошт дадзенага фонду вырасла на 12,2 % і склала каля 2,09 трлн юаней. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040