У дні канікул з нагоды Свята драконавых лодак / 25-27 чэрвеня / жыхары Кітая здзейснілі 48,8 млн турыстычных паездак па краіне, што прынесла турыстычнай галіне даход у памеры 12,28 млрд юаняў / каля 1,74 млрд долараў ЗША/. Пра гэта сёння паведаміла Міністэрства культуры і турызму КНР.
На працягу трох канікулярных дзён колькасць турыстаў, якія наведвалі славутасці, была менш за 30 працэнтаў ад максімальна магчымай. Гэта было зроблена для прадухілення збору людзей.
Дзякуючы таму, што мясцовыя ўлады больш старанна падышлі да ацэнкі рызык бяспекі і маніторынгу, за перыяд канікул не было зафіксавана ні аднаго буйнога здарэння, звязанага з турызмам, альбо парушэння правоў спажыўцоў, паведамляе Міністэрства.
Яго даныя паказваюць, што самымі папулярнымі для наведвання ў турыстаў сёлета сталі месцы рэвалюцыйнага мінулага, маляўнічыя вёскі з самабытнай культурай і прыродныя паркі.